Эпіфіз, або шышкападобнае цела (corpus pineale, epiphysis cerebri) — невялікі орган, які выконвае эндакрынную функцыю, які лічыцца складовай часткай фотаэндакрыннай сістэмы. Няпарнае ўтварэнне шаравата-чырвонага колеру, размешчанае ў цэнтры мозгу паміж паўшар'ямі ў месцы міжталамічнага зрашчэння. Звонку эпіфіз пакрыты злучальнатканкавай капсулай, ад якой ўнутр залозы адыходзяць трабекулы, якія падзяляюць яе на дзелькі. Выпрацоўвае гармоны мелатанін, сератанін і адрэнагламерулатрапін.
Гл. таксама Эндакрынная сістэма Эпіталамус
Спасылкі Агляд функцый эпіфіза і вылучаемага ім мелатаніна — восень 2004 (англ.) Эпіфіз
Катэгорыя:Эндакрынная сістэма Катэгорыя:Галаўны мозг
bg:Епифиза