Лугавы́ (, ; да 4 снежня 1964 года пасёлак імя Сталіна) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 56 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 4 снежня 1964 года пасёлак меў назву імя СталінаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 снежня 1964 г. Аб перайменаванні вёскі Какаль Светлагорскага раёна і пасёлка імя Сталіна Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 37 (1077).. Да 18 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Смычкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 9 гаспадарак, 15 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі