Ла́пічы (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 16 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 30 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночным усходзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Некаторы час уваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У 1508 году згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Згадваецца ў 1526-27 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Вёска Лапічы адміністрацыйна адносіліся да Чачэрскага староства Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ. Пазначана ў інвентары Чачэрскага староства 1726 года.
Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 гады вёска, размяшчаўся хлебазапасны магазін і ваколіца з 5 вятракамі, крупарушкай, 2 гамарнямі, віннай крамай, у Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.
У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне, 2 пачатковыя школы, паравы млын.
З 8 снежня 1926 года да 16 мая 1954 года цэнтр Лапіцкага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1931 годзе арганізаваны калгас імя В. М. Молатава, працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 64 гаспадаркі, 126 жыхароў.
Дынаміка 1864 год — 67 двароў, 318 жыхароў. 1897 год — 49 двароў, 315 жыхароў; ваколіца — 120 двароў, 773 жыхара (паводле перапісу). 1959 год — 455 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 64 гаспадаркі, 126 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Уваравіцкі сельсавет