Чырво́ны Курга́н. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сны Курга́н, Салано́е, Сало́нае, н. (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 23 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўленыя археолагамі два курганных магільніка (18 і 50 насыпаў, у 1 і 1,5 км на паўночны захад ад пасёлка) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі загінулі 13 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 23 гаспадаркі, 32 жыхара.

Дынаміка 1926 год — 19 двароў, 98 жыхароў. 1959 год — 134 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 23 гаспадаркі, 32 жыхара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет