Ку́чынск (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне За 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля.

Гідраграфія На паўднёвым захадзе і ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Побач шаша Доўск — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — хутар. У 1925 годзе ў Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Рагінскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года вёска ў складзе Халоцкага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082)., з 18 студзеня 1965 года да 24 кастрычніка 2002 года — у складзе Забалоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района».

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка 1897 год — 1 двор, 10 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 17 двароў. 1959 год — 104 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Шырокаўскі сельсавет