Лю́ткава. Сустракаецца таксама варыянт Лю́дкава (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленыя археолагамі курганы паблізу мястэчка сведчаць пра засяленне тэрыторыі гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Стара-Гусявіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год - 11 гаспадарак, 18 жыхароў.
Дынаміка 1926 год - 18 двароў 97 жыхароў. 1959 год - 66 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год - 11 гаспадарак, 18 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Гусявіцкі сельсавет