Гай (Гвіда, Гі) Фокс (, сустракаюцца і іншыя напісанні імя і прозвішча; 13 красавіка 1570 — 31 студзеня 1606) — англійскі дваранін-каталік, нарадзіўся ў Ёрку, самы знакаміты удзельнік Парахавой змовы супраць англійскага і шатландскага караля Якава I у 1605 годзе.

У 2002 годзе ў апытанні Бі-бі-сі «100 найвялікшых брытанцаў» Фокс заняў 30-е месца.

Штогод у горадзе Брыджуотэр адбываецца вялікі карнавал Гая Фокса, што прыцягвае каля 150 000 чалавек з усёй краіны і за мяжой.

Катэгорыя:Постаці англійскай гісторыі Катэгорыя:Пакараныя смерцю Катэгорыя:Палітычныя змовы Катэгорыя:Злачынцы Катэгорыя:Пакушаліся на забойства