Куманіка (Rubus suberectus) — від паўкустоў сямейства .

Назва

Ажына неская, ажына, дуброўка Ботанический словарь, Спб, 1878Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, ажэўні, жавіны, чорныя маліныKraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921, жавіна, жавіннікНосович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., ажавіна, ажэвіныШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Батанічнае апісанне

З'яўляецца блізкім відам , ад якой адрозніваецца пераважна граністымі (у ажыны цыліндрычныя) парасткамі першага года, наяўнасцю прамастаячых, толькі на верхавіне паніклых, парасткаў, чырванавата-чорных пладоў без шызага налёту, адсутнасцю бялёсага налёту на сцяблахКуманіка ў Вялікай Савецкай энцыклапедыі.

Лістападны паўкуст вышынёй да 1-3 метраў, які ўтварае каранёвыя парасткі — стромкія, толькі на верхавіне апускаюцца, вуглавата-рабрыстыя з рэдкімі, амаль прамымі чорна-пурпурнымі шыпамі больш-менш аднолькавай даўжыні.

Лісце складанае, чаргаванаеКуманіка на plantarium.ru , на маладых парастках пяціпальцае, ніжнія лісты часам трайчастыя (часам лісточкаў сем-восем), з нераўнамерна-востразубчатымі бакамі. Лісточкі тонкія, зверху звычайна голыя, знізу кароткаваласістыя па жылках, ніжняя паверхня лісточка больш светлая.

Пладушчыя галінкі кароткія, размешчаны гарызантальна, маюць рэдкія шыпікі і тройчатае лісце.

Кветкі досыць буйныя, дыяметрам каля 2 см, з зялёнымі чашалісцікамі і белымі пялёсткамі, сабраны па 5-12 штук у шчыткападобныя-мяцельчатыя суквецці на канцах пладушчых парасткаў па рэбрахДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил., пялёсткаў пяць.

Плод — невялікая голая, бліскучая, цёмна-малінавая ці чырванавата-чорная, часам амаль чорная, шматкасцянка. Костачка маленькая, трохвугольная.

Пашырэнне

Куманіка сустракаецца ў лясах, на ўзлесках, па берагах рэк і на ўскраінах балот у Сярэдняй і Атлантычнай Еўропе, Скандынавіі. Від апісаны з Англіі.

У Беларусі сустракаецца паўсюдна. Расце на паніжаных месцах у хваёвых лясах, у хмызняках, на ўзлесках і па берагах рэк.

Цвіце ў чэрвені-ліпені, спее ў жніўні.

Ужыванне

Плады куманікі ядомыя, але ў культуры гэта расліна вырошчваецца рэдкаЛозина-Лозинская А. С. Род 29. Rubus — Малина, ежевика // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Редактор тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 602. — 872 с. — 3000 экз.. Падчас цвіцення дае меданосным пчолам шмат нектару. Мёд светлы, празрысты, з лёгкім водарам.

З пладоў робяць варэнне, джэм.

Літаратура Куманіка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. Куманіка //

Спасылкі

Катэгорыя:Маліна Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе