Архей ( — старажытны) — самая старажытная геалагічная эпоха ў гісторыі Зямлі. Разглядаецца як адзін з чатырох галоўных эонаў, які ахопліваў перыяд ад 4,0 да 2,5 млрд гадоў таму і папярэднічаў пратэразоюМіжнародная стратыграфічная шкала (версія за 2017 год) на сайце Міжнароднай камісіі па стратыграфіі. Таксама разам з пратэразоем уключаецца ў дакембрый. Вызначаецца і як асобная архейская эра і групаАрхей // .
У гэты час на Зямлі яшчэ не было кіслароднай атмасферы, але з'явіліся першыя анаэробныя бактэрыі, якія сфармавалі шматлікія цяпер існыя адклады карысных выкапняў: серы, графіту, жалеза і нікеля.
Тэрмін «архей» прапанаваны ў 1872 годзе амерыканскім геолагам Дж. Дана.
Перыядызацыя Архей падзелены на чатыры эры (ад найбольш позняй да найбольш ранняй): Неаархей Мезаархей Палеаархей Эаархей
Арганічны свет У адкладах архейскай групы верагодныя выкапнёвыя рэшткі раслін адсутнічаюць. Сустракаюцца толькі пароды, якія могуць мець бактэрыяльнае альбо водарасцевае паходжанне.
Вылучэнне мізэрных палеанталагічных знаходак у архейскіх адкладах з дапамогай электроннага мікраскопа дазволіла выявіць, што разам з водарасцямі, бактэрыямі і грыбамі, якія панавалі ў архейскіх морах, існавалі і прасцейшыя жывёлы. Вядома, што жывёлы не прыстасаваны да аўтатрофнага харчавання, таму жывёльны свет мог паявіцца толькі пасля ўзнікнення раслінных арганізмаў. Хаця гісторыя развіцця жывёл пачынаецца некалькі пазней, чым гісторыя развіцця раслін, эвалюцыя арганічнага свету на працягу архейскай эры ўжо азнаменавалася адасабленнем царства раслін і царства жывёл.
Літаратура Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003. — 74 с. ISBN 985-435-584-5
Спасылкі
Архейскі эон (архей) Развіццё жыцця на Зямлі — Архейская эра
Катэгорыя:Геалагічныя эоны Катэгорыя:Геалагічныя эры