Геранім Аляксандравіч Хадкевіч (каля 1500 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падчашы літоўскі (1542—1544), кашталян троцкі (1544—1549), староста жамойцкі (1545—1561), кашталян віленскі (1559—1561)

Быў старостам ашмянскім (1538—1541), радуньскім (1542—1545), цельшаўскім (1546—1554), вількійскім (1536 ці 1550—1561), шклоўскім (1550—1554).

Граф шклоўскі і быхаўскі. Пачынальнік быхаўскай лініі рода Хадкевічаў, якая скончылася у 1626 годзе.

Біяграфія З роду Хадкевічаў, сын Аляксандра і брат Рыгора і Юрыя. Бацька Яна і дзед Яна Караля.

У 1555 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст паслаў яго з дыпламатычнай місіяй да папы рымскага Паўла IV і імператара Фердынанда, які дараваў яму і нашчадкам тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Радавод

Літаратура

Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.

Геранім Аляксандравіч Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Старосты радунскія Катэгорыя:Старосты цельшаўскія Катэгорыя:Старосты вількійскія Катэгорыя:Старосты шклоўскія