Бультэр’ер (, ад bull — бык і terrier — тэр’ер) — парода сабак сямейства тэр’ераў.
Гісторыя пароды У 1850-я гады Джэймс Хінкс з Бірмінгема ў Англіі пачаў выводзіць новую пароду — белага бультэр’ера. Парода атрымана праз шматгадовы племянны эксперымент, у якім акрамя англійскага бульдога і белага англійскага тэр’ера, удзельнічаў далмацін. Упершыню белага бультэр’ера Джэймс Хінкс паказаў на выставе сабак у 1862 годзе.
Знешнасць белага бультэр’ера, у параўнанне са старым буль-энд-тэр’ерам, палепшана — бульдожына выпраўлена, сабака стаў даўжэйшы ў корпусе, галава прыняла падоўжаную, авальную форму, зніклі рыхласць вуснаў і падвешванні на шыі. З розных парод сабак бультэр’ер увабраў самыя лепшыя іх рысы — высокі інтэлект, актыўнасць, цягавітасць, мускулістасць і пры гэтым інтэлігентнасць. Адзінства гэтых якасцяў зрабіла белага бультэр’ер значна прывабнейшым.
У выкладчыкаў і студэнтаў Оксфарда лічылася добрым тонам трымаць белага бультэр’ера.
Катэгорыя:Пароды сабак