Самуіл (Самуэль) Пац (1590 — 8 студзеня 1627) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Ротмістр, потым палкоўнік, рэгіментар, харунжы вялікі літоўскі з 1623.

Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 і Расіяй 1609—1618. Атрымаў у пажыццёвае карыстанне 9 вёсак у Бабруйскім старостве, у тым ліку Парычы, ва ўласнасць — Любонічы каля Бабруйска і Гарошкаў у Рэчыцкім павеце.

Сям’я Сын Мікалая Паца і Ганны Сапегі, брат падканцлера Стэфана. Ажаніўся з Петранеляй, дачкой парнаўскага ваяводы Пятра Трызны, меў дзяцей: Яна Самуэля (каля 1616—1654), падстолія літоўскага; Дамініка Казіміра (? — 1655); Ганну, жонку Марцыяна Валовіча, віленскага земскага пісара; Гілярыю, жонку Яна Зяновіча, ашмянскага земскага маршалка;

Генеалогія

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Самуіл Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія