Ма́р’іна По́ле (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія
Размяшчэнне У 18 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся 2 млыны. У 1909 годзе 148 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Скасаваны ў 2005 годзе.
Насельніцтва
Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1897 год — 9 двароў, 63 жыхара (паводле перапісу). 1909 год — 12 двароў, 70 жыхароў. 1925 год — 20 двароў. 1959 год — 44 жыхара (паводле перапісу). 1990-я — жыхары пераселены.
Літаратура
Спасылкі