Мікала́еўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. — С. 111. — вёска ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Вакол лес. Паблізу ёсць паклады жалязняку.
Геаграфія
Размяшчэнне У 22 км на захад ад Буда-Кашалёва, 65 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 160 дзесяцін зямлі.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў; 18 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 23 двары, 140 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 195 жыхароў. 1940 год — 30 двароў, 124 жыхары. 1959 год — 127 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет