Но́вая Уза́ (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 4 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля.
Гідраграфія На паўднёвай ускраіне рака Уза (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 131 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет