thumb|250px|Афіцыйны сцяг Французскіх Паўднёвых і Антарктычных Тэрыторый thumb|250px|Астравы Эпарсэ
Астравы Эпарсэ (Раскіданыя астравы, ) — астравы ў Індыйскім акіяне, уваходныя ў склад Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. Кіруюцца з Рэюньёна.
Уключае каралавыя астравы Басас-да-Індыя, астравы Глар'ёз, Еўропа, Жуан дэ Нова (аспрэчваюцца Мадагаскарам) і Трамлен (аспрэчваецца Маўрыкіем).
Плошча тэрыторыі — 38,6 км², насельніцтва — 56 чалавек (персанал навуковых станцый). Найбуйнейшы востраў — Еўропа — мае плошчу 28 км².
Карты
Катэгорыя:Астравы Афрыкі