Азя́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Азяты.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы перададзены ў склад Чарнянскага сельсавета Дзівінскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 31 сакавіка 1959 года далучана тэрыторыя скасаванага Чыжэўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад Рагозненскага сельсавета перададзены вёскі Багданы, Мышчыцы, Рыкавічы, Хадасы і ЧыжэўшчынаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1247 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,7 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 2,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1098 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе