Медаль Коплі () — вышэйшая ўзнагарода Каралеўскага таварыства Вялікабрытаніі. Прысуджаецца «за выбітныя дасягненні ў якой-небудзь галіне навукі».

Медаль заснаваў сэр Годфры Коплі (, 1653—1709), багаты землеўладальнік, аматар навукі і член Каралеўскага таварыства. У сваім завяшчанні ён распарадзіўся заснаваць фонд, працэнты з якога павінны штогод накіроўвацца, па меркаванні Каралеўскага таварыства, на заахвочванне навуковай дзейнасці. Акрамя медалю, лаўрэат атрымліваў грашовую прэмію ў памеры 100 фунтаў. У наш час памер прэміі павялічаны да 5000 фунтаў.

Першую прэмію атрымаў у 1731 годзе Стывен Грэй, за адкрыццё перадачы электрычнасці на адлегласць. Другая прэмія (1732) дасталася яму ж. З тых часоў прэмія, за рэдкім выключэннем, прысуджалася кожны год; сярод яе лаўрэатаў мноства ўладальнікаў нобелеўскай прэміі (52 — па фізіцы, 14 — па хіміі, 21 — па медыцыне).

Спасылкі

Першапачатковы выгляд медалю (1737) Сучасны выгляд

Коплі Коплі