Пата́паўка (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Патапаўскага сельсавета.

На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 6 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.

Гідраграфія Рака Ліпа (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з доўгай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з усходу далучаюцца тры просталінейныя вуліцы, з захаду — тры кароткія просталінейныя і дзве доўгія крывалінейныя вуліцы (адна з іх на захадзе раздвоена). Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны магільнік (50 насыпаў, на тэрыторыі вясковых могілак) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. У 1824 годзе ў ліку населеных пунктаў Кашалёўскай воласці. У 1850 годзе ў Кашалёўскім казённым маёнтку. У 1886 годзе працавалі вятрак і валовы млын. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. У матэрыялах перапісу 1897 года згадваецца як вёска і засценак. 28 красавіка 1901 года згарэла 45 двароў і 18 гумнаў. У 1909 годзе 930 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У засценку Патапаўка (ён жа Махаўцы) 31 дзесяціна зямлі. У тым жа году пабудаваны будынак і пачаліся заняткі ў школе.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Патапаўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавала кузня. У савецка-фінскую вайну 1939-40 гадоў загінулі 6 жыхароў вёскі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ням. карнікі спалілі 146 двароў забілі 7 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі Патапаўка і суседніх населеных пунктаў загінулі 634 салдата (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі), 181 жыхароў вёскі загінуў на фронце. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Патапаўскі». Механічная майстэрня, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы, дзіцячы сад.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 403 гаспадаркі, 908 жыхароў.

Дынаміка 1858 год — 54 двары, 400 жыхароў. 1886 год — 82 двары, 538 жыхароў. 1909 год — 116 двароў, 1014 жыхароў; у засценку 2 двары, 13 жыхароў. 1940 год — 320 двароў, 1289 жыхароў. 1959 год — 1917 жыхароў (паводле перапісу). 2000 год — 413 двароў, 1016 жыхароў. 2004 год — 403 гаспадаркі, 908 жыхароў.

Славутасці Курганны могільнік перыяду бронзавага веку, за 0,6 — 0,95 км на ўсход ад вёскі — Дуб чарэшчаты «Буда-Кашалёўскі-2», за 0,5 км на поўдзень ад вёскі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары У вёсцы прайшло дзяцінства беларускага паэта і драматурга Уладзіміра Іванавіча Дзюбы Анатоль Мікалаевіч Зэкаў (нар. 1955) — беларускі паэт, празаік. Піліп Аляксеевіч Самуйленка (1902—невядома) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР і УССР

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет