Ге́нры Ка́вендыш (; , , Францыя — , , Вялікабрытанія) — брытанскі фізік і хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1760 года).
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1753). Асноўныя працы прысвечаны хіміі газаў і розным раздзелам эксперыментальнай фізікі. Распрацаваў методыку збірання, ачысткі і вывучэння газаў, з дапамогай якой ў 1766 годзе яму ўдалося атрымаць у чыстым выглядзе вадарод і вуглякіслы газ, усталяваць іх удзельную вагу. Вызначыў склад паветра (1781). Спальваючы вадарод, усталяваў хімічны склад вады (1784). З дапамогай электрычнай іскры атрымаў вокіслы азоту і даследаваў іх уласцівасці (1785). Большасць работ Кавендыша у галіне цеплыні і электрычнасці былі апублікаваныя толькі праз шмат гадоў пасля яго смерці (працы па электрычнасці — у 1879 годзе). Кавендыш увёў у навуку паняцце электрычнага патэнцыялу, даследаваў залежнасць ёмістасці электрычнага кандэнсатара ад асяроддзя, вывучаў узаемадзеянне электрычных зарадаў, апярэдзіў закон Ш. Кулона. Упершыню сфармуляваў паняцце цеплаёмістасці. Імем Кавендыша названа ў 1871 годзе фізічная лабараторыя ў Кембрыджскім універсітэце.
Літаратура , С.399
Спасылкі Біяграфія Кавендыша ў Брытаніцы The life of the Hon. Henry Cavendish
Катэгорыя:Дом Кавендыш Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Першаадкрывальнікі хімічных элементаў