Рагазі́шча. Сустракаецца таксама варыянт Раго́зішча (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Узоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 23 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Гомель. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова ставіцца да 1920-х гадоў. У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Праўда» (цэнтр — вёска Уза).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхара.

Дынаміка 1926 год — 24 двары, 127 жыхароў. 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Узоўскі сельсавет