Вікенцій Паўлавіч Равінскі (, Духаўшчынскі павет, Смаленская губерня, цяпер Духаўшчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — ) — беларускі паэт, драматург. Найбольш верагодны аўтар паэмы «Энеіда навыварат».
Біяграфічныя звесткі Паходзіў са шляхецкага роду. Служыў у расійскім войску. Удзельнік войнаў 3-й (1805 г.) і 4-й кааліцый (1806—1807 гг.), вайны 1812 г., паходу ў Заходнюю Еўропу. Асабліва вызначыўся ў бітве пры Шэнграбене (1805), дзе «храбра адкрываў сам сабе шлях праз варожыя калоны»ЦДГА Расіі ў Санкт-Пецярбургу, ф. 1343, воп. 28, спр. 19, л. 21, за што атрымаў ордэн Ганны 3-га класа. У 1816 г. пайшоў у адстаўку ў чыне палкоўніка і вярнуўся на радзіму. У шлюбе з Праскоўяй Рымскай-Корсакавай меў 4 сыноў і 6 дачок.
З 1826 г. на цывільнай службе ў Арэнбургскай губерні. Жыў ва Уфе, Пензе (1828—1832 гг.), Кастраме (1832—1833 гг.). Пасля вярнуўся на радзіму.
Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але сам набыў разнастайныя веды. Валодаў французскай і нямецкай мовамі, цікавіўся гісторыяй і літаратурай. Поглядамі быў блізкі да дзекабрыстаў.
Пахаваны ў вёсцы Спас-Вуглы, па некаторых звестках, у царкве.
Творчасць Літаратуразнаўцы вырашаюць на карысць В. Равінскага пытанне аўтарства паэмы «Энеіда навыварат». Паэма (захаваўся толькі пачатак) магла быць напісана ім у 1816—1825 на вёсцы ці ў 1827—1828, калі ён чакаў новага прызначэння і стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы. А. Кіркор пісаў, што аўтар паэмы «выдатна ведаў народ, яго паданні, норавы, звычаі і валодаў мовай, як нямногія. Яго гумар, уменне перадаваць народныя сцэны знамянуюць геніяльныя здольнасці»Живописная Россия. Спб.; М., 1882. Т. 3. С. 326. У 1890 г. яго ўнук Канстанцін Равінскі апублікаваў больш поўную версію твора ў «Смоленском вестнике».
Аўтар сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейвалася самадурства паноў і апісваліся камічныя эпізоды з памешчыцкага жыцця (тэксты вядомыя з адзінага рукапісу ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцыАнтон Францішак Брыль. Русскоязычные произведения Викентия Ровинского в рукописном отделе Российской государственной библиотеки. // Асоба і Час, №9, 2020.), а таксама вершаванай камедыі «Шлюб паняволі» і нататкаў па гісторыі (рукапісы не выяўлены).
Літаратура
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды» — Мн., 1971. Кісялёў Г. Слядамі «Энеіды» // Полымя. 1996. № 10.
Киселёв, Г. В. Разыскивается классик…: историко-литературная дилогия. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 414, с. — С. 171—222. — ISBN 5-340-00076-1.
Спасылкі Гісторыя Беларусі. Асобы. Вікенці Равінскі
Катэгорыя:Драматургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Драматургі паводле алфавіта Катэгорыя:Драматургі XIX стагоддзя Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Духаўшчынскім раёне Катэгорыя:Палкоўнікі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года