Тулькан () — горад у Эквадоры.

Геаграфія Горад Тулькан размешчаны на крайняй поўначы Эквадора, непасрэдна на яго мяжы з Калумбіяй. Тулькан з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам і самым буйным горадам эквадорскай правінцыі Карчы. Горад ляжыць у горным ланцугу Анд на вышыні 2.960 метраў над узроўнем мора, на Панамерыканскай шашы, якая перасякае тут мяжу, насупраць калумбійскага горада Іпіялес.

Клімат Клімат гэтага горада, які ляжыць высока ў гарах, незвычайна халаднаваты для трапічнага Эквадора.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Славутасці Галоўнай славутасцю Тулькана з’яўляюцца яго могілкі, упрыгожаныя майстэрска абрэзанымі зялёнымі кусцікамі і дрэвамі ў выглядзе садовых скульптур. Пачатак гэтай своеасаблівай творчасці быў пакладзены ў 1936 годзе жыхаром бліжэйшай вёскі Хасэ Франка і працягнуты яго сынамі.

Катэгорыя:Гарады Эквадора