Віленская канферэнцыя () — з’езд літоўскіх дэлегатаў у Вільні 18—23 верасня 1917 г.
Арганізацыя канферэнцыі 13 мая 1917 г. генерал Эрых Людэндорф даў дазвол стварыць літоўскую раду, аднак не акрэсліў яе паўнамоцтваўČepėnas P. Naujųjų laikų Lietuvos istorija. T. II. — Chicago, 1986.. Нямецкая ваенная адміністрацыя згадзілася склікаць літоўскую канферэнцыю ў Вільні, якая склікала б раду. Арганізацыйны камітэт, які складаўся з 5 віленскіх дзеячаў і 16 прадстаўнікоў з правінцыі, сабраўся 1 — 4 жніўня 1917 г. і пастанавіў склікаць канферэнцыю 18 верасня. Быў абраны таксама Выканаўчы камітэт у складзе: Юргіс Шаўліс Пятрас Клімас Антанас Смятона Міколас Біржышка кс. Мацеюс Станкевічус.
Былі ўзгоднены ўмовы, якім мусілі адпавядаць дэлегаты на канферэнцыі: узрост — большы за 25 гадоў, адпаведны інтэлектуальны ўзровень і прыхільнасць да ідэі адбудовы незалежнай Літвы, затон не патрабавалася ведаць літоўскую мову.
Канферэнцыя Канферэнцыя працягвалася з 18 да 23 верасня 1917 г. На паседжанні ў тэатры на Пагулянцы з 264 запрошаных прадстаўнікоў з’явіліся 214 чалавек. Старшынёй канферэнцыі быў абраны Ёнас Басанавічус Праграма паседжанняў ахоплівала чатыры найважнейшыя пытанні: палітычная будучы Літвы; літоўска-нямецкія стасункі; пытанні нацыянальных меншасцей; выбар Літоўскай Рады.
Дэлегаты ў аднагалосна прынятай рэзалюцыі выступілі за пабудову незалежнай дэмакратычнай дзяржавы ў этнаграфічных межах з невялікімі папраўкамі, якія ўлічвалі эканамічны фактар. Нацыянальным меншасцям гарантаваліся культурныя правы. Юрыдычныя падставы дзяржавы і дачыненні з іншымі дзяржавамі мусіў вызначыць скліканы ў Вільні Устаноўчы сход. У нямецкім пытанні была выказана згода на цесны палітычна-эканамічны саюз пры ўмове прызнання Германіяй незалежнасці Літвы яшчэ да склікання мірнай канферэнцыі Lietuva vokiečių… Dokumentas № 26. Lietuvių Vilniaus konferencijos 1917 m. rugsėjo 18 — 22 d. posėdžių protokolo ištrauka. — P. 159.
На канферэнцыі было прынята рашэнне абраць з ліку ўдзельнікаў 20-асабовую Літоўскую Раду. 21 верасня былі абраныя члены Тарыбы, з якой праз два дні быў выбраны Прэзідыум. Удзельнікі канферэнцыі паслалі тэлеграму галоўнакамандуючаму нямецкіх войск на Усходзе з паведамленнем аб стварэнні Літоўскай Рады Тамсама. — P. 159—160.
Памяць
17 верасня 2007 г. на будынку былога тэатра на Пагулянцы (цяпер Рускі драматычны тэатр Літвы) на вуліцы Басанавічуса ў Вільнюсе пры ўдзеле прэзідэнта Валдаса Адамкуса была адкрыта мемарыяльная пліта з тэкстам на літоўскай мове.Prezidentas dalyvavo atidengiant Vilniaus lietuvių konferenciją įamžinusią paminklinę lentą V. Adamkus: be Vilniaus konferencijos nebūtų buvę ir Kovo 11-osios
Крыніцы
Літаратура Čepėnas, P. Naujųjų laikų Lietuvos istorija. T. II. — Chicago, 1986. Lietuva vokiečių okupacijoje pirmojo pasaulinio karo metais 1915—1918. Lietuvos nepriklausomos valstybės genezė / Sud. E.Gimžauskas. — Vilnius, 2006.
Катэгорыя:1917 год у Вільні Катэгорыя:Верасень 1917 года Катэгорыя:Падзеі ў Вільні