Кра́сін (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Месцазнаходжанне
У 22 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 1 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 г. жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 9 двароў, 9 жыхароў вёскі загінулі на фронце. З 1959 г. — у складзе міжгаспадарчага аб'яднання «Асобіна» (цэнтр — Асобіна).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 26 гаспадарак, 45 жыхароў.
Дынаміка 1940 год — 33 двары, 168 жыхароў. 1959 год — 166 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 26 гаспадарак, 45 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна