Архітэктура Вялікага Княства Літоўскага — мастацтва праектавання і будаўніцтва будынкаў і іншых збудаванняў у адпаведнасці з іх прызначэннем, тэхнічнымі магчымасцямі і эстэтычнымі гледжаннямі грамадства XIII—XVIII стагоддзяў.
Замкавае дойлідства thumb|Разваліны Крэўскага замка У XIII стагоддзі на землях сучасных Усходняй Літвы і Паўночна-заходняй Беларусі ўтварылася дзяржава, вядомая як Вялікае Княства Літоўскае. Неўзабаве яна ўжа далучала ўсю тэрыторыю сучасных Літвы і Беларусі, а таксама істотную частку тэрыторый Украіны (Валынь, Падолле, Кіеўшчына, Чарнігаўшчына, Севершчына, Дзікае поле), Расіі (Смаленшчына, Браншчына) і Польшчы (Падляшша).
Яшчэ ў пару Кіеўскай Русі ўзніклі гарады, якія сталі пасля эканамічнымі, адміністрацыйна-палітычнымі, ваенна-абарончымі і культурнымі цэнтрамі Вялікага Княства Літоўскага. Вызначальная асаблівасць архітэктуры і горадабудаўніцтва гэтага часу — абарончы характар збудаванняў. Абарончая сістэма гарадоў спалучала натуральныя перашкоды (стромкія берагі рэк, схілы), штучныя ўмацаванні. Дзяцінец і горад атачаўся ровам і земляным валам з умацаваннямі з бярвення. Такая сістэма абароны адпавядала тагачаснай тактыцы раптоўных нападаў. З распаўсюджваннем аблогавай тактыкі з’явіўся і новы тып абароннага дойлідства — моцный драўляна-земляныя збудаванні з ўнутрывалавымі гліняна-каменнымі і драўлянымі канструкцыямі (Дрыса, Давыд-Гарадок, Быхаў, Гомель, Радашковічы, Глуск, Пінск, Сураж). Пазней асновай абароны шматлікіх гарадоў (Уладзімір-Валынскі, Камянец, Брэст, Навагрудак, Крэва і інш.) сталі шмат’ярусныя прамавугольныя ці круглыя ў плане каменныя вежы — «слупы»Ткачоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. ― Мн., 1978.
У канцы XIII — першай палове XVI стст. будуюцца новыя, а таксама перабудоўваюцца са старых, часцей за ўсё драўляна-земляных умацаванняў, крэпасці і замкі на беларускіх землях, на Валыні, у Падоліі, у такіх гарадах, як Вільня, Камянец-Падольскі, ЛуцкRewizja zamków ziemi Wołyńskiej w połowie XVI wieku // Źródła dziejowe. — Warszawa, 1877. — T. 6. — S. 70; И. В. Антипов. Оборонительные башни «волынского типа» в системе укреплений городов Западной Руси. // Поселения: среда, культура, социум. Материалы тематической научной конференции. Санкт-Петербург, 6-9 октября 1998 г. Издательство Санкт-Петербургского университета. СПб., 1998.
Узводзяцца манастыры, якія становяцца ўмацаванымі тэрыторыямі: Жыдзічынскі Мікалаеўскі манастыр каля Луцка (XIII ст.), Загораўскі манастыр каля Уладзіміра-Валынскага (XIV ст.), Мылецкі Мікалаеўскі манастыр (Мыльцы на Валыні, XIV ст.)Грушевський М. Опис подільських замків 1491 р. // ЗНТШ. — 1895. — Т. 7 — С. 1 — 18],Віцебскі Свята-Траецкі Маркаў манастыр (XIV ст.), Свята-Духаў манастыр (1380-я гг.), Лукомльскі Мікалаеўскі манастыр (XIV), Усвяцкі Свята-Духаў манастыр каля ВіцебскаСапунов А. П. Усвят (местечко Витебской губернии) со святынями его. ― Витебск, 1889, заснаваны другі жонкай вялікага князя Літоўскага Альгерда Ульянай. thumb|Астрожскі замак
Атрымала распаўсюджванне будаўніцтва прыватнаўласніцкіх замкаў рэгулярнай ці свабоднай у плане формы, на натуральных ці насыпных узвышшах, з развітай сістэмай абваднення (замак, пабудаваны Вітаўтам у Гродна (1398), замак князёў Чартарыйскіх у Клевані (1495), замак Радзівілаў у Алыку (1534), Троцкі замак (XIV), замкі ў Свіржы (1485), Нясвіжы, Смалянах, Геранёнах). Яны мелі магутныя сцены і вежы, — апошнія служылі і для жылля. Часта ў замка меўся прыбудаваны да яго палац з некалькімі памяшканнямі і замкавай царквой. Цікавы ў стылявым рашэнні Луцкі замак з высокімі прамавугольнымі ў плане вежамі і магутнымі, непрыступнымі сценамі вышынёй да 14 м. У плоскіх паўцыркульных нішах, якія дзе-нідзе ўпрыгожвалі фасады веж, як і ў двухступеньчатых з паўцыркульнымі завяршэннямі аконных праёмах яшчэ праступаюць рысы старажытнарускай архітэктуры. Але спічастыя парталы сведчаць пра ўплыў готыкі. Вельмі ўражвае крэпасць Камянца-Падольскага (XV—XVI стст.), якая ўяўляе сабой складаны архітэктурны ансамбль, наступнымі перабудовамі прыстасаваны для абароны ад артылерыйскага нападуTyszkiewicz К. Wiadomosc historyczna o zamkach horodyszczach i okopiskach starożytnych na Litwie i Rusi Litewskiej. ― Wilno, 1859, s. 162..
Для замкавай архітэктуры аж да XV ст., да развіцця артылерыйскай тэхнікі, характэрны прыкметы, уласцівыя раманскаму дойлідству. Гэта быў час, калі абаронная архітэктура вяршэнствавала і ў будаўніцтве, і ў стылявых рысах. Але з развіццём тэхнікі арбалетнай, а пазней гарматнай, павялічваецца вышыня веж і сцен, ускладняецца кампазіцыя замкавых комплексаў.
Пад уплывам фартыфікацыйнага дойлідства Італіі, у Еўропе распаўсюдзілася будаўніцтва ўмацаванняў бастыённай сістэмы, прыйшло яно і ў ВКЛ (Заслаўе, Нясвіж). Абарончыя замкі, якія перашкаджалі татарскім набегам, паўсталі ад Усходняга Падолля да Дняпра. З іх вылучаліся Лідскі замак (1330-я гг.), Рагачоўскі замак каралевы Боны Сфорца (XVI ст.) з вадзяным ровам, земляным валам і мостам на ланцугахШчакаціхін М. Замак у Рагачове // Наш край. ― Мн., 1926, № 10-11. С. 26-33. Найбуйнейшым жа драўляным замкам у паўднёвых землях ВКЛ быў кіеўскі, пабудаваны дойлідам Іванам Служкай у 1542: з 14-ю шасціграннымі вежамі, з хваёвага дрэва. У ім знаходзіліся рэзідэнцыя старасты, памяшканне для гарнізона, шматлікія службовыя пакоі, чатыры царквы, касцёл. Сцены замка былі абмазаны глінай, атынкованы і пафарбаваны. Замак з 6-ю вежамі, таксама з хвоі, у 1544 збудаваны ў Жытоміры. Самым невялікім у абарончай лініі быў Чаркаскі замак (1549). У гатычным стылі пабудавана брама гарадской сцяны з капліцай у Вільні (Вострая брама, 1503—1522). thumb|Разваліны Геранёнскага замка. Малюнак Н. Орды
Своеасабліва выявіліся рысы Рэнесансу ў архітэктуры замкаў і палацаў, якія будуюцца ў XVI — першай палове XVII стст. у памесцях магнатаў. Напрыклад, вежы XVI ст. замка Астрожскіх у Астрогу ўвянчаны высокімі атыкамі і своеасаблівымі «каронамі» з развітай аркатурай і дэкаратыўным парапетам з франтончыкамі, валютамі і разьбяным дэкорамГодованюк Е. М. Пам’ятки будівельної діяльності князів Острозьких в Острозі // Острозька давнина: Дослідження і матеріали. Вип. 1. ― Львів, 1995. Тыя ж рысы мы бачым у замках у Беражанах (1534—1554 гг.) і Меджыбожы (XVI ст.), у Ляхавічах, Заслаўлі, ЛюбчыAleksandrowicz, S. Opis zabudowy miasteczka Lubcza nad Niemnem z 1644 r. / S. Aleksandrowicz // Kwartalnik historji kultury materyalnej. 1962. No 3-4. S. 617—632. Яшчэ выразней рэнесансныя рысы выявіліся, напрыклад, у замках у Алыку на Валыні з атыкам над брамай (1564)Раппопорт П. А. Волынские башни // МИА. — 1952. — Вып. 31. C. 203—223, у Збаражы (1631), пабудаваным (часткова) па праекце выбітнага італьянскага дойліда Вінчэнца Скамоцы, замак у Чашніках, у перабудове Мірскага замка ў канцы XVI стИодковский И. И. Замок в Мире // Древности. ― М., 1915. т. 6.
Цяперашняя сталіца Беларусі горад Мінск напачатку XVII ст. быў абнесены земляным валам з бастыёнамі. Працяглы час горад заставаўся драўляным. У XVII—XVIII стст. была пабудавана двухпавярховая каменная ратуша і некалькі каменных храмаў у стылі барока (езуіцкі касцёл Дзевы Марыі, касцёлы манастыроў бернардынаў і бернардзінак). У 1795 у Мінску было 11 каменных храмаў і 6 драўляных.
Узорам абароннага замка рэнесанснага стылю можна лічыць і рэзідэнцыю Сяняўскіх у Беражанах: у выглядзе шматгранніка, да двух бакоў якога ў двары прыбудаваны трохпавярховыя жылыя памяшканні, казарма і капліца. У 1586—1589 Крыштофам Радзівілам пабудаваны Біржайскі палац-замак са штучным возерам. У XIV ст. у Вільні пабудаваны некалькі каменных замкаў для вялікіх князёў літоўскіх (Віленскія замкі). У XIV ст. збудаваны Медніцкі замак каля Вільні з тоўстымі двухмятровымі сценамі, пяцівежавы замак у Оршы (1398).
Будаўнічыя матэрыялы thumb|Дубенскі замак
Асноўнымі будаўнічым матэрыяламі служылі дрэва, цэгла і камень. Цэгла, якая ўжывалася для будаўніцтва манастыроў і замкаў, мела форму тонкіх і параўнальна шырокіх плітак. У пісьмовых крыніцах таго часу яна завецца грэчаскім словам «плінфа». Гліну разміналі ў вялікай яме, затым ёю запаўнялі драўляную форму. Потым гэты сырэц складалі ў штабелі і сушылі два тыдні, пасля чаго абпальвалі ў адмысловых печах. Пазней нароўні з плінфай пачалі рабіць і брусковую цэглу, якая ўжо распаўсюдзіўся ў ЕўропеПастернак. С., Гаврилишин В. Початок каменярськоі промисловості на західному Поділлі / / Пам’ятники Украіни. 1973. № 1. С. 33.
Для падмурка збудаванняў бралі валуны, пры змяшаным муры сцен — больш-меней плоскія буйныя камяні, галоўным чынам граніт, гейс ці кварцыт. Камяні шліфаваліся. Для дэкаратыўнасці часам выкарыстоўваўся пірафілітавы сланец (так званы чырвоны шыфер) — у прыватнасці, у збудаваннях Кіева, Чарнігава, Гродна, Оўруча. Таксама для аздаблення часам выкарыстоўваліся мясцовы пліткавы вапняк, рачны ракушачнік.
Сувязным матэрыялам была вапна, якая атрымоўвалася абпалам. Запаўняльнікам раствора служыла дробнатаўчоная цэгла. У муры валынскіх замкаў акрамя таўчонай цэглы ў якасці запаўняльніка выкарыстоўвалі яшчэ і таўчоную крэйду. Пры будаўніцтве з валуноў і буйнапамернай цэглы (Навагрудскі замак, Лідскі замак, Крэўскі замакЧарняўскі І., Цэйтліна М. Архітэктурна-мастацкія асаблівасці Крэўскага замка // Каштоўнасці мінуўшчыны.― Мн., 2001, Густынскі манастыр на Чарнігаўшчыне, Траецкі манастыр-крэпасць у Межырычах) выкарыстоўвалі 3-слаёвы мур (2 цагляныя сцены, а паміж імі забутоўка з дробных камянёў і бітай цэглы, залітая вапнавым растворам)Bargiel В., Zakoscielna А. Строительный материал архитектуры польско-русского рубежа в раннем средневековье // Тез. докл. пол. делегации на V Междунар. конгр. слав, археологии, Киев, 1985. Warszawa, 1985. С. 234..
Для падлог у замках, манастырах і палацах выкарыстоўваліся паліўныя керамічныя пліткі. Іх укладвалі па дыяганалі да восі будынка, пакрывалі палівай аднаго з колераў — жоўтага, зялёнага ці вішнёва-карычневага. Былі пліткі і з рознакаляровым роспісам, з арнаментамРавдина Т. В. Поливные керамические плитки из Пинска // КСИА 1963. Вып. 96. С. 110.
У мур скляпенняў будынкаў часта закладвалі керамічныя сасуды. У сучаснай архітэктуры іх завуць галаснікамі. Яны служылі не толькі для лепшай акустыкі будынка, але і для палягчэння вагі скляпення. Галаснікі ёсць у збудаваннях Валыні, Чарнігава, Полацка. Шмат іх закладзена, напрыклад, у сценах гродзенскай Каложскай царквыКоложская церковь // Памятная книжка Гродненской губернии на 1866 г. ― Гродно, 1866. C. 30-32.
Гарадское будаўніцтва thumb|Рэчыца. Гравюра А. ван Вастэрфельда. XVII ст.
Неабходнасць абароны вызначыла і аблічча горада. Ён меў вонкавыя ўмацаванні, якія апярэзвалі ўсю гарадскую тэрыторыю. У кампазіцыю ўмацаванняў уключаліся рэкі, вадаёмы. Асноўныя вуліцы з’яўляліся працягам дарог, якія злучалі горад з наваколлямі. У пачатку такіх вуліц у сцяне рабілі браму. Пазней радыяльныя вуліцы гарадоў злучаліся папярочнымі паўкальцавымі вуліцамі і стваралі радыяльна-кальцавую сістэму. У XV—XVI ст. звычайна фармавалася два гарадскіх цэнтра: замак князя і рыначная плошча з гандлёвымі шэрагамі; у гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права, на плошчы ўзводзілася ратуша. З ростам рамяства і гандлю пашыраліся пасады, іх планіроўка стала больш спарадкаванай, брукаваліся вуліцы. Па перыметры плошчаў і на блізкіх да іх вуліцах размяшчаліся хаты рамеснікаў і гандляроў, пры будаўніцтве якіх часам выкарыстоўвалася тэхніка «прускага мура».
Дамы ў горадзе звычайна будаваліся драўляныя, аднапавярховыя, выключэнне — асабнякі, будынкі для гарадскіх улад, культавыя збудаванні. Галоўныя вуліцы, як правіла, брукавалісяКвитницкая Е. Д. Планировка Гродно в XVI—XVIII вв. // АН. № 17. М., 1961; Чарняўская Т. І. Архітэктура Віцебска: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада.― Мн., 1980; Сас П. М. Феодальные города Украины в конце XV — 60-х годах XVI в. — Киев, 1989. thumb|Шклоў