Канстанцін Антонавіч Абазоўскі () — Герой Савецкага Саюза, камандзір звяна 190-га штурмавога авіяцыйнага палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант.

Даваенная біяграфія Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1919 года ў вёсцы Абухава Лепельскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі).

Скончыўшы ў 1938 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут, Канстанцін Антонавіч Абазоўскі выкладаў гісторыю ў Пліскай няпоўнай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне

Быў прызваны ў рады РСЧА ў 1940 годзе.

Скончыў ваенна-авіяцыйнае вучылішча.

Прымаў удзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Крыма і Прыбалтыкі з 1943 года.

6 мая 1944 года звяно штурмавікоў пад камандаваннем Канстанціна Антонавіча Абазоўскага ў паветраным баю ля Севастопаля збіла пяць варожых знішчальнікаў, спаліла на зямлі восем самалётаў і два склады праціўніка з боепрыпасамі.

Да жніўня 1944 года лейтэнант Канстанцін Антонавіч Абазоўскі здзейсніў 106 баявых вылетаў, асабіста знішчыў 11 танкаў, 3 самалёты на зямлі, шмат аўтамашын і іншай баявой тэхнікі праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Канстанціну Антонавічу Абазоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі загінуў 26 кастрычніка 1944 года ў паветраным баю ў Прыбалтыцы. Пасмяротна быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога порта.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Медалі

Памяць

У гарадскім пасёлку Бешанковічы імем Героя названа адна з вуліц і ўстаноўлены бюст У вёсцы Плісы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Імя Героя носіць Пліская школа. Быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога гандлёвага порта.

Літаратура

Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны