Бруханогія малюскі, або гастраподы, часам смаўжы (Gastropoda ад —"бруха" і  — «нага») — самы шматлікі клас малюскаў.

Асноўнай прыкметай бруханогіх малюскаў з’яўляецца торс, гэта значыць паварот вантробнага мяшка на 180°. Акрамя таго, для большасці гастраподаў характэрнай прыкметай з’яўляецца наяўнасць турбаспіральнай ракавіны. Адрозніваюцца задняшчэлепныя, пярэдняшчэлепныя і лёгачныя бруханогія.

Апісанне Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (вышыня 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нервовая складаецца з 5 пар нервовых гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хімічнай адчувальнасці.

Пашырэнне Клас уключае каля 60 000-75 000 відаў; на Беларусі — 51 від, найбольш пашыраны , , , , , , .

Асаблівасці біялогіі Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты.

Значэнне ў прыродзе Водныя бруханогія — корм для рыб; удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя — аб’ект промыслу, наземныя бруханогія — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.

Галерэя

Гл. таксама Букцынум Марскі анёл Марскія сподачкі Рапаны Ахаціна звычайная Jorunna Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Класы жывёл