Падзеі
14 студзеня: Спускальны зонд касмічнага апарата «Касіні-Гюйгенс» увайшоў у атмасферу Тытана. 18 студзеня: Упершыню афіцыйна паказаны публіцы Airbus A380 — найбуйнешы авіялайнер у гісторыі. 23 студзеня: Віктар Юшчанка прыняў прысягу Прэзідэнта Украіны. 10 лютага: КНДР заявіла аб стварэнні ядзернай зброі. 16 сакавіка: Ізраіль перадаў горад Іерыхон пад кантроль палесцінскіх уладаў. 23 сакавіка: У Танзаніі разбіўся самалёт Іл-76 малдоўскай авіякампаніі з беларускім экіпажам. 7 красавіка: Джалал Талабані заступіў на пасаду Прэзідэнта Ірака. 19 красавіка: Кардынал Ёзэф Рацынгер становіцца Папам Рымскім Бенедыктам XVI. 23 красавіка: На YouTube загрузілі першае відэа ў гісторыі. 25 красавіка: Microsoft выпусціла аперацыйную сістэму Windows XP Professional для AMD64. 16 мая: Парламент Кувейта прыняў закон, згодна з якім жанчыны атрымалі поўныя выбарчыя правы. 7 ліпеня: Здзейснены тэрарыстычныя акты ў Лондане. 19 жніўня: Першыя супольныя вучэнні войскаў Расіі і КНР. 27 жніўня: Афіцыйнае адкрыццё небаскроба Turning Torso на шведскім баку праліва Эрэсун. 18 верасня: Адбыліся парламенцкія выбары ў Германіі. 30 верасня: Дацкая газета «Jyllands-Posten» апублікавала шэраг карыкатур, якія адлюстроўваюць заснавальніка ісламу прарока Мухамада, гэта выклікала міжкультурны канфлікт. 3 кастрычніка: Парэшткі генерала А. Дзянікіна і філосафа І. Ільіна перазахаваны ў Данскім манастыры ў Маскве. 15 кастрычніка: Прайшоў Канстытуцыйны рэферэндум у Іраку, большасць выбаршчыкаў падтрымала праект новай канстытуцыі краіны. 31 кастрычніка: Апублікаваны даныя аб адкрыцці спадарожнікаў Плутона — Гідра і Нікс. 6 лістапада: Рэзідэнцыя ўрада М’янмы перанесена з г. Янгон (Рангун) у г. Найп’іда. 22 лістапада: Ангела Меркель абраная кацлерам Германіі. 26 лістапада: У фінале дзіцячага конкурса песні «Еўрабачанне» перамагла беларуска Ксенія Сітнік з песняй «Мы вместе». 1 снежня: Створаны Пермскі край у складзе Расіі. 3 снежня: Прысуджана Еўрапейская кінапрэмія 2005, найлепшым фільмам названа «Схаванае» рэжысёра Міхаэля Ханэке. 15 снежня: Адбыліся парламенцкія выбары ў Іраку. 18 снежня: На выбарах прэзідэнта Балівіі перамог Хуан Эва Маралес.
Нарадзіліся
Памерлі 20 студзеня: Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст (нар. 3.10.1914) 23 студзеня: Мікола Воранаў, беларускі празаік (нар. 1936) 17 сакавіка: Джордж Фрост Кенан, амерыканскі дыпламат і гісторык 2 красавіка: Ян Павел II, Папа Рымскі (нар. 18.5.1920) 21 красавіка: Барыс Рагуля, беларускі палітычны і вайсковы дзеяч (нар. 1.1.1920) 28 красавіка: Эрык дэ Савентхем, нямецкі каталіцкі дзеяч 1 жніўня: Фахд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 5-ы кароль Саудаўскай Аравіі 19 верасня: Алесь Іванавіч Лабанок, беларускі акцёр 21 лістапада: Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнавец (нар. 16.8.1935) 4 снежня: Францішак Бартуль, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 15.11.1918) 9 снежня: Роберт Шэклі, амерыканскі пісьменнік-фантаст (нар. 16.7.1928) 19 снежня: Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца (нар. 20.2.1945)