Дрэ́тунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1925 гг. Цэнтр — вёска (станцыя) Дрэтунь.
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі. 3 ліпеня 1925 года перайменаваны ў Краснапольскі раён.
Плошча раёна складала 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) — чалавек, 438 населеных пунктаў.
Гл. таксама Дрэтунскі палігон
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1925 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Полацкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Расонскага раёна Катэгорыя:Дрэтунь