Гашэрбрум — шматвяршынны горны масіў хрыбта Балтара Музтаг у Каракаруме. Складаецца з 7 вяршыняў, галоўная з якіх вышынёй 8080 м над узроўнем мора — 11-ы па вышыні васьмітысячнік свету. Усяго ў склад масіва ўваходзяць 3 васьмітысячнікі.
Этымалогія
Назва «Гашэрбрум» у перакладзе з балці азначае «Прыгожая (rgasha) гара (brum)».
Геаграфія
Горны масіў Гашэрбрум знаходзіцца ў Кашміры, у кантралюемых Пакістанам Паўночных тэрыторыях на мяжы з Кітаем (Тыбецкі аўтаномны раён).
Шматвяршынны горны масіў Гашэрбрум размешчаны ў Каракаруме. Адносіцца да горнага хрыбта Балтара Музтаг. Складаецца з 7 вяршыняў, 3 з якіх перавышаюць 8 км:
Вяршыня Вышыня (м) Паўночная шырата Усходняя даўгата Адносная вышыня (м)Гашэрбрум I 808035°43′27″76°41′48″ 2155Броўд-Пік 805135°48′35″76°34′06″ 1701Гашэрбрум II 803435°45′27″76°39′15″ 1523Гашэрбрум III795235°45′34″76°38′31″ 355Гашэрбрум IV 792535°45′39″76°37′00″ 725Гашэрбрум V 714735°43′45″76°36′48″ 654Гашэрбрум VI 697935°42′30″76°37′54″ 520
У склад горнага масіва Гашэрбрум уваходзяць 3 васьмітысячнікі: Гашэрбрум I (Хідэн-пік) (8080 м) — найвышэйшая вяршыня масіва Гашэрбрум, другая па вышыні вяршыня Каракарума і 11-ы васьмітысячнік свету. Броўд-Пік (8051 м) — трэцяя па вышыні вяршыня Каракарума і 12-ы васьмітысячнік свету. Гашэрбрум II (8034 м) — чацвёртая па вышыні вяршыня Каракарума і 13-ы васьмітысячнік свету.
Гісторыя
У 1856 годзе Томас Джордж Мантгомеры ўбачыў групу горных пікаў Каракарума, знаходзячыся ад іх за 200 км. Ён назваў іх K1, K2, K3, K4 і K5, дзе «K» азначае Каракарум. Цяпер K1 вядомы як Машэрбрум, K3 — Броўд-Пік, K4 — Гашэрбрум II і K5 — Гашэрбрум I. Цяпер толькі гара Чагары, другая вяршыня ў свеце, носіць імя, гэта Мантгомеры — K2.
Гл. таксама Спіс найвышэйшых вяршыняў свету
Літаратура H. Adams Carter, «Balti Place Names in the Karakoram», American Alpine Journal 49 (1975), p. 53. Mount Qogori (K2) {scale 1:100,000}; edited and mapped by Mi Desheng (Lanzhou Institute of Glaciology and Geocryology), the Xi´an Cartographic Publishing House.
Спасылкі Dreams of Tibet: the pundits Фільм Cold пра ўзыходжанне на Гашэрбрум II-2011
Катэгорыя:Горы Пакістана Катэгорыя:Каракарум