Касцёл Святой Варвары — дзеючы рымска-каталіцкі касцёл у Віцебску, помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Размешчаны ў Чыгуначным раёне па адрасе вуліца Ленінградская № 27.
Гісторыя
Касцёл пабудаваны з цэглы ў 1783—1785 гадах, грунтоўна перабудаваны ў 1884—1885 гадах. Часткова зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну. Адрэстаўраваны ў 1990—1993 гадах. Помнік архітэктуры барока і неараманскага стылю.
Архітэктура Трохнефавая, двухвежавая базіліка з чырвонай цэглы. Галоўны фасад вылучаюць дзве двух’ярусныя вежы, першы ярус чатырохгранны, другі — шасцігранны. Паміж вежамі размешчаны трохвугольны франтон на шырыню цэнтральнага нефа. У аздобе храма шырока выкарыстана дэкаратыўная цэгла: карнізныя паяскі, геаметрычны малюнак у завяршэнні ярусаў вежы і інш. Інтэр’ер трохнефавы, нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.
Тэрыторыя касцёла абмежавана: з паўднёва-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-ўсходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла да паўночназаходняй сцяны двухпавярховага будынка. Ад вугла будынка — па паўднёва-заходняй сцяне будынка, з паўднёва-ўсходняга боку ад двухпавярховага будынка да капліцы, у створы з паўднёва-ўсходняй сцяной капліцы і далей па агароджы тэрыторыі касцёла.
Капліца За агароджай касцёла. Пабудавана ў пачатку XXI ст. з цэглы з выкарыстаннем форм барока. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі ўвагнута-пукатымі франтонамі. 3 тыльнага боку выступае партатыўная трохгранная апсідка пад паўшатровым чарапічным пакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з вітражным ашкленнем.
Літаратура Витебск. Энциклопедический справочник Мн., 1988. Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. — Санкт-Петербург: 1865 Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — 8000 экз. (на белор. языке) Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2000. — 216 с. — ISBN 985-11-0187-7
Спасылкі
Касцёл Святой Варвары ў Віцебскай энцыклапедыі «Віцебск — парафія Св. Барбары» на сайце РКК у Беларусі
Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Віцебска Катэгорыя:1785 год у Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Віцебску Катэгорыя:Храмы Святой Варвары Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неараманскім стылі