Carnival Corporation & plc — англа-амерыканская кампанія, найбуйнейшы ў свеце аператар круізных суднаў. Мае 20 круізных брэндаў, уключаючы Carnival Cruise Lines, Princess Cruises, Holland America Line і Seabourn Cruise Line у Паўночнай Амерыцы; P&O Cruises, Cunard Line і Ocean Village у Злучаным Каралеўстве; AIDA Cruises у Германіі; Costa Cruises у Паўднёвай Еўропе і P&O Cruises Australia у Аўстраліі. Мае 85 круізных судоў (на 3 сакавіка 2008 года) агульнай ёмістасцю звыш 144000 коек, пры гэтым 22 судны будуць пастаўлены ў прамежак з сакавіка 2008 па 2012 год.
Акцыі кампаніі ўваходзяць у індэксы S&P 500 і FTSE 100.
Гл. таксама Спіс круізных суднаў
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кампаніі ЗША Катэгорыя:Суднаходныя кампаніі ЗША