Рэдуктар (ад , які адводзіць назад) — механізм для змены скорасці вярчэння (найчасцей для яе зніжэння і павышэння вярчальнага моманту) пры перадачы руху ад аднаго вала да другога.

Звычайна ў рэдуктары выкарыстоўваюць зубчастыя перадачы, чарвячныя перадачы, ланцуговыя перадачы і іх спалучэнні. Бываюць адна- і шматступеньчатыя рэдуктары, якія манціруюцца ў закрытым корпусе як асобны агрэгат ці ўбудаваныя ў машыну. У камбінаваным прыводзе рэдуктар кампануюць з варыятарам.

У адрозненне ад каробкі перадач перадатачны лік рэдуктара — велічыня пастаянная.

Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў