Людміла Іванаўна Сіманёнак (нар. , Обаль, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтэса, старшыня Віцебскага аддзялення саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2009 года да 31 кастрычніка 2013 года).
Біяграфія Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Рунь», часопісах «Першацвет», «Работніца і сялянка», альманаху «Ратуша». Пераклала на беларускую мову п’есу «Псіхааналітык для псіхааналітыка» Дзіяны Балыкі. Працуе кіраўніком літаратурна-драматычнай часткі беларускага тэатра «Лялька».
Бібліяграфія «Разгорнуты сусвет», Мн., «Мастацкая літаратура», 1999, — 95 с., ISBN 985-02-0238-6
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову