Гарадо́к (, ) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавета.

Геаграфія Размешчана на рацэ Пціч за 17 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Глуск, за 200 км ад Магілёва.

Каля заходняй і паўднёвай ускраін вёскі знаходзіцца Гарадоцкае радовішча пяску. Паклад (2 лінзы) звязаны з канцова-марэпнымі адкладамі сожскага зледзянення.

Гісторыя Упамінаецца з 2-й паловы XV ст. У канцы XVI — пачатку XIX ст. вёска мела назву Гарадок Глуск-Пагарэлы. Належала Гальшанскім, Гаштольдам, Астрожскім, Радзівілам.

З 1783 года ў складзе Расійскай імперыі.У 1847 годзе вёска ў маёнтку Дварэц (Бабруйскі павет). З 1924 года цэнтр Гарадоцкага сельсавета Глускага раёна.Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гг. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў вёсцы 89 жыхароў.

З 1960 года Гарадок у Завалочыцкім сельсавеце.

Насельніцтва 1847 — 148 жыхароў, 24 двары; 1897 — 337 жыхароў, 52 двары; 1917 — 466 жыхароў, 99 двароў; 1996 — 107 жыхароў, 71 двор.

Славутасці Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (1814 год) — . Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вядомыя асобы Васіль Мартынавіч Зубец (1907 — 1991) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны ў галіне меліярацыі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Завалочыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глускага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства