«Востраў Надзеі» ці «Сям’я Рабінзонаў» () — прыгодніцкая драма па рамане Ёхана Дэвіда Уіса «Швейцарская сям’я Рабінзонаў».
Сюжэт Дэвід Рабінзон — глава вялікага сямейства, абвінавачаны ў злачынствах супраць кароны, прысуджаны да катаргі. Яго жонка і дзеці вырашаюць адправіцца з ім да месца адбывання пакарання, але карабель з усёй сям'ёй церпіць крушэнне. Рабінзоны трапляюць на незаселены астравок, дзе ім прыйдзецца навучыцца выжываць і прыстасавацца да новага жыцця. Але праз некалькі гадоў на востраве выяўляецца маўклівы абарыген, а на гарызонце з'яўляецца карабель з піратамі. Рабінзонаў ізноў атачае небяспека.
У ролях Ліям Канінгем — Дэвід Рабінзон Брана Баіч — Лара Рабінзон Роджэр Алам — Томас Блант Джэсі Спенсер — Фрыц Рабінзон Ніл Ньюбан — Эрнст Рабінзон Эндру Лі Потс — Джэйкаб Рабінзон Чарлі Лукас — маленькі Джэйкаб Джэна Харысан — Эмілі Мантроз Эма Пірсан — Сара Рабінзон Боні Райт — маленькая Сара Руперт Холідэй-Эванс — Робертс Фрэнсіс Маджы Джордж Косціган Дэвід Еленд — капітан Мантроз
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы