Іван Аўдзеевіч Авекаў (, в. Асінаўка, Дубровенскі раён — ? Месца смерці па наяўных крыніцах не ўстаноўлена. Загінуў у выніку катастрофы. Пахаваны ў г. Данкаў, Разанская вобласць, РСФСР, СССР) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка 20-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), капітант. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..

Біяграфія Нарадзіўся 19 мая 1919 года на станцыі Асінаўка, цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці Беларусі ў сям’і рабочага. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Жыў і працаваў у Віцебску.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1939 годзе скончыў Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў-назіральнікаў, а ў 1940 годзе — Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім і Цэнтральным франтах. Актыўны ўдзельнік абароны гарадоў-герояў Масквы і Тулы.

Камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка (20-я армія, Заходні фронт) кандыдат у члены ВКП (б) капітан Іван Авекаў да сакавіка 1942 года здзейсніў 178 баявых вылетаў, з іх 45 на штурмоўку войскаў і аэрадромаў праціўніка. У паветраных баях збіў асабіста пятнаццаць i ў групе шэсць варожых самалётаў, адзін тараніў, 23 знішчыў штурмавымі дзеяннямі на аэрадромах.

20 сакавіка 1942 года ў раёне Гжацка, цяпер горада Гагарына Смаленскай вобласці, у паветраным баю з сям’ю самалётамі непрыяцеля Іван Авекаў збіў два з іх.

Адважны лётчык-знішчальнік капітан Авекаў І. А. загінуў у выніку катастрофы 17 красавіка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскіх могілак горада Данкаў Ліпецкай вобласці у ліку сямідзесяці шасці загінуўшых воінаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Авекаву Івану Аўдзеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна

Памяць У 1988 годзе на брацкай магіле у горадзе Данкаў, у якой спачывае прах героя, усталяваны помнік.

Гл. таксама Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Героі Савецкага Саюза

Літаратура

Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне