«Менталіст» ()Гл. таксама артыкул «Менталізм, мастацтва» — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм’ера якога адбылася 23 верасня 2008 года на канале CBS.

Сюжэт Галоўны герой — Патрык Джэйн (Сайман Бэйкер), цудоўны псіхолаг-практык і маніпулятар, які некалі прыкідваўся «экстрасэнсам», «празорцам». Прытрымваючыся створанага ім вобразу, супрацоўнічаў са следствам у пайманні серыйнага забойцы «Крывавы Джон». У выступе на тэлебачанні апісаў, як «празорлівы», яго псіхалагічны партрэт: ушчэмлены з дзяцінства і іншае. Абураны такі «хлуснёй», як ён сам выказаўся ў сваім пасланні, «Крывавы Джон» забіў жонку і дачку Патрыка…

Зараз Патрык Джэйн займаецца тым, што дапамагае Каліфарнійскаму бюро расследаванняў у раскрыцці розных цяжкіх злачынстваў, пераважна — забойстваў. Ён катэгарычна адмаўляе, што магія існуе, і даказвае, што ўсё гэта спрытнасць рук і назіральнасць.

Аказваючы ўсялякую дапамогу бюро, ён працягвае жыць таксама і надзеяй злавіць «Крывавага Джона».

У ролях Сайман Бэйкер — Патрык Джэйн — Тэрэза Лісбан — Кімбал Чо Оўэн Ёмэн — Уэйн Рыгсбі — Грэйс Ван Пелт — Кім Фішэр

Сезоны

Вытворчасць Рэальнага Каліфарнійскага Бюро Расследаванняў (CBI) больш не існуе пад гэтым імем, яно было аб’яднана ў 2007 годзе (да выхаду шоу), і ператварылася «Бюро Расследаванняў і Разведкі (BII)». Таксама ў серыяле часта паказваюць выдуманыя месцы, такія як «Сэлінджэр Міл і Ранча-Роса». Як і большасць амерыканскіх тэлесерыялаў, сцэны «Менталіста» галоўным чынам зняты ў студыі ў Лос-Анджэлесе, але часам сцэны здымаюцца ў Сакрамента.

15 кастрычніка 2008, CBS замовіў поўны сезон серыяла. На 20 мая 2009, CBS замовіла другі сезон, прэм’ера якой адбылася 24 верасня 2009 у ЗША і 22 верасня на CTV у Канадзе, а таксама 28 верасня 2009 у Аўстраліі. 19 мая 2010 CBS абвясціла, што серыял быў падоўжаны на трэці сезон. 18 мая 2011 CBS абвясціла, што серыял быў падоўжаны на чацвёрты сезон.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Крымінальныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Дэтэктыўныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2008 года Катэгорыя:Тэлесерыялы Warner Bros. Television