Андрэ́ Кірк Ага́сі (Агасян) (, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вегас, штат Невада, ЗША) — амерыканскі прафесійны тэнісіст армянскага паходжання, былая першая ракетка свету.

Дасягненні Прафесіянал з 1986 года. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў серыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір серыі Мастэрс) у парным разрадзе.

Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»: Чэмпіён Аўстраліі (1995, 2000, 2001, 2003) у адзіночным разрадзе. Чэмпіён Уімблдана (1992) у адзіночным разрадзе. Чэмпіён ЗША (1994, 1999) у адзіночным разрадзе. Чэмпіён Францыі (1999) у адзіночным разрадзе.

Выйграў Кубак Мастэрс у 1990 годзе.

Першая ракетка свету з 10 красавіка 1995 года, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.

Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў адзіночным разрадзе.

Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў серыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.

22 кастрычніка 2001 года ў Лас-Вегасе Андрэ спалучыўся шлюбам з яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэдэн Джылам. 3 кастрычніка 2003 года ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі ().

Завяршыў выступы 3 верасня 2006 года.

На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Фундацыя Агасі

Катэгорыя:Тэнісісты ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся 29 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лас-Вэгасе