Жазэ́ Маўры́нью (; нар. , Сетубал) — партугальскі футбольны трэнер, сын вядомага партугальскага брамніка і трэнера Фелікса Маўрынью.

Лічыцца адным з найлепшых трэнераў у Еўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе еўрапейскія трафеі з «Порту» і прывесці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасля 50-гадовага перапынку.

Біяграфія Да 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фелікс Маўрынью (на той момант трэнер «Віторыі», легендарны ў мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памочнікам, бо клуб быў небагаты, яму проста бракавала персанала. І з 16 гадоў Жазэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, раз’яжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненні выніку.

Працаваў з камандай англійскага клуба «Чэлсі», з якім расстаўся 19 верасня 2007 года па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 года Маўрынью падпісаў кантракт з міланскім «Інтэрам»Josè Mourinho joins Inter . 28 мая 2010 года перайшоў у «Рэал» з Мадрыда.

У 2013 годзе зноў стаў трэнерам «Чэлсі» і прывёў яго да чарговага чэмпіёнства Англіі. У 2016—2018 гадах працаваў у «Манчэстэр Юнайтэд». У лістападзе 2019 года ўзначаліў «Тотэнхэм Хотспур»«Тоттенхэм» объявил о назначении Моуринью , адкуль быў звольнены ў красавіку 2021 годаЖозе Моуринью уволен из «Тоттенхэма» .

У маі 2021 года было абвешчана, што Маўрынью летам узначаліць «Рому». Быў звольнены з «Ромы» ў студзені 2024 года.

Дасягненні Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2004, 2010 Пераможца Лігі Еўропы: 2003, 2017 Чэмпіён Партугаліі: 2003, 2004 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003 Чэмпіён Англіі: 2005, 2006, 2015 Уладальнік Кубка англійскай лігі: 2005, 2007, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005, 2016 Уладальнік Кубка Англіі па футболе: 2007

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі ФК Белененсіш Катэгорыя:Ігракі ФК Рыу Аві Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Партугаліі Катэгорыя:Трэнеры ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Трэнеры ФК Уніян Лейрыя Катэгорыя:Трэнеры ФК Порту Катэгорыя:Трэнеры ФК Чэлсі Катэгорыя:Трэнеры ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Трэнеры ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Трэнеры ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Трэнеры ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Трэнеры ФК Рома Катэгорыя:Кавалеры ордэна Інфанта дона Энрыке Катэгорыя:Трэнеры-пераможцы Кубка УЕФА і Лігі Еўропы УЕФА