Чынандэга (ісп.: Chinandega) — дэпартамент у Нікарагуа.

Дэпартамент Чынандэга знаходзіцца на крайнім паўночным захадзе Нікарагуа. На захадзе ён абмываецца водамі Ціхага акіяна, на яго поўначы праходзіць дзяржаўная мяжа Нікарагуа з Гандурасам. Плошча дэпартамента складае 4.926 км². Колькасць насельніцтва — 450.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва складае 91 чал./км². Галоўны горад дэпартамента - Чынандэга. Асновай эканомікі Чынандэгі з’яўляецца сельская гаспадарка і перапрацоўка яе прадуктаў. Галоўныя сельскія культуры - цукровы трыснёг, арахіс і бананы. З цукровага трыснягу наладжана прамысловая вытворчасць рому.

У адміністрацыйным плане дэпартамент Чынандэга падзяляецца на 13 муніцыпій: Чычыгальпа Чынандэга Сінка-Пінас Карынта Эль-Рэалейра Эль-Віейра Пасалтэга Пуэрта-Маразан Сан-Францыска-дэль-Нортэ Сан-Педра-дэль-Нортэ Санта-Томас-дэль-Нортэ Саматыла

Катэгорыя:Дэпартаменты Нікарагуа