Рывас (ісп.: Rivas) — дэпартамент у Нікарагуа.
Дэпартамент Рывас знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе Нікарагуа. На захадзе яго тэрыторыя абмываецца водамі Ціхага акіяна, на ўсходзе ад яго знаходзіцца возера Нікарагуа, у паўднёвай частцы дэпартамента праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Нікарагуа і Коста-Рыкай. Плошча дэпартамента складае 2.155 км². Колькасць насельніцтва - 170.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва - 79 чал. / км². Галоўны горад дэпартамента - Рывас.
Галоўнымі славутасцямі дэпартамента Рывас з'яўляюцца пясчаныя пляжы заліва Сан-Хуан-дэль-Сур на Ціхім акіяне і вулкан Аметэпэ на найбуйнейшым аднайменным востраве возера Нікарагуа.
У адміністрацыйным плане дэпартамент Рывас падпадзяляецца на 10 муніцыпій: Альтаграцыя Белен Буэнас Айрэс Кардэнас Маёгальпа Патасі Рывас Сан-Хорхэ Сан-Хуан-дэль-Сур Тола
Катэгорыя:Дэпартаменты Нікарагуа