Леон (ісп.: León) — дэпартамент у Нікарагуа.

Дэпартамент Леон знаходзіцца ў заходняй частцы Нікарагуа, на поўдзень ад яго ляжыць возера Манагуа. Плошча дэпартамента складае 5.107 км ². Колькасць насельніцтва складае 394.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва - 77 чал./км ². Галоўны горад - Леон.

У адміністрацыйным плане тэрыторыя дэпартамента Леон падзелена на 10 муніцыпій: Эль-Хікараль Эль-Саўс Ла-Пас-Цэнтр Ларэйнага Леон Нагаротэ Квецальгуатэ Сан-Хасэ-дэ-Ахуапа Санта-Роза-дэль-Пеньён Тэліка

Катэгорыя:Дэпартаменты Нікарагуа