thumb|275px Mercedes-Benz G4 (W31) — трохвосевы пазадарожнік Mercedes-Benz. Выпускаўся з 1934 па 1939 гады.
Аўтамабіль ствараўся як цяжкі армейскі пазадарожнік, але з-за складанай канструкцыі і дарагоўлі, рэйхсвер амаль адразу адмовіўся ад яго. Аднак G4 спадабаўся рэйхсканцылярыі і стаў выкарыстоўвацца нацысцкімі кіраўнікамі для паездак на манеўры, а пачынаючы з 1938 года — для выездаў у прыфрантавыя раёны і ўступлення ў зрынутыя еўрапейскія сталіцы. Пасля забойства гаўляйтэра Пратэктарата Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха большасць пазадарожнікаў атрымалі браняваныя кузавы і кулетрывалыя покрыўкі. Некалькі машын выкарыстоўвалі ў якасці перасоўных радыёстанцый, якія абслугоўвалі Гітлера ў яго рэзідэнцыях у Альпах, Берхтасхадэне і пад Вінніцай.
Тэхнічныя характарыстыкі
МадэльG4 (1934–36) G 4 / W 31, 1934 - 1936 // https://mercedes-benz-publicarchive.com G4 (1937–38) G 4 / W 31, 1937 - 1938 // https://mercedes-benz-publicarchive.com G4 (1938–39) G 4 / W 31, 1938 - 1939 // https://mercedes-benz-publicarchive.com Рухавік: M 24 M 24 M 24 II Тып рухавіка: бензінавы, 8-цыліндравы радны, чатырохтактны Аб'ём: 5018 см³ 5252 см³ 5401 см³ Карбюратар Solex 40 MMDVS Solex 40 MMDVS Mercedes-Benz Дыяметр цыліндру × ход поршня: 86 x 108 мм 88 x 108 мм 88 x 111 мм Магутнасць пры аб / хв: 74 кВт (100 к.с.)пры 3400 85 кВт (115 к.с.)пры 3400 81 кВт (110 к.с.)пры 3400 Ступень сціску: 5,6:1 5,2:1 Каробка перадач: 4-ст., механічная, ZF-Aphon G 35 Колавая формула: 6х4 Памеры (даўжыня х шырыня х вышыня), мм: 5360–5720 x 1870 x 1900 Колавая база, мм: 3100 + 950 Каляіна спераду/ззаду, мм: 1620 / 1570 Падрыхтаваная маса: 3550 кг Дазволеная маса: 4400 кг Памер колаў: 7,50-17" Макс. хуткасць: 67 км/г Выдатак паліва, л/100 км: 28 (горад) / 38 (бездараж)
Выпуск thumb|200px|Mercedes-Benz G4 (шасі №406530) з экспазіцыі Auto und Technik Museum Sinsheim (Зінсхайм, Германія) Аб'ёмы выпуску193419351936193719381939 6 4 1 4 12 30
Толькі 3 з 57 выпушчаных Mercedes-Benz G4 дайшлі да нашага часу ў абсалютна аўтэнтычным выглядзе. Адзін з гэтых аўтамабіляў (шасі № 440881, 1939 года выпуску) належаў іспанскаму дыктатару Франсіска Франка. Яшчэ адна машына (шасі № 440875) трапіла да французскага рэстаўратара Андрэ Лякока, а праз яго — да амерыканскага калекцыянера. Трэці аўтамабіль (шасі №406528) патрапіў у ЗША ў пасляваенныя гады і доўгі час выстаўляўся ў Imperial Palace Museum.
Чацвёрты вядомы аўтамабіль (шасі №406530) выстаўляецца ў Музеі аўтамабіляў і тэхнікі ў Зінсхайме (Auto und Technik Museum Sinsheim). Ён не лічыцца аўтэнтычным, паколькі ў свой час быў перабудаваны ў пажарную машыну, а пасля адноўлены нанава.
Спасылкі
W 31 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта