Вуліца Паўлоўскага – вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Працягласць – 250 метраў. Размешана ад вуліцы Кірава да вуліцы Чапаева. Названа ў 1964 годзе ў гонар савецкага ваеннага кіраўніка М. В. Паўлоўскага. Да гэтага называлася Жандармскім завулкам, Пясочная. Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя. На доме № 21, у якім жыў Паўлоўскі, ў 1964 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка. Цяпер на вуліцы размешчана жаночая кансультацыя, педагагічнае вучылішча. Літаратура Гродно: Энциклопедический справочник. — Мн.: «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1989. — ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі Иван ГАВРИЦКИЙ, Ольга ЗАЕНЧКОВСКАЯ От Кавказа до Праги и Маньчжурии. История генерала-полковника Николая Павловского и улицы его имени. // Газета «Гродзенская праўда»

Катэгорыя:Вуліцы Гродна