Рэвалюцыйная вуліца (раней Ко́йданаўская) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Вядомая з XVI стагоддзя. Размяшчаецца паміж плошчай Свабоды і вуліцай Леніна з аднаго боку, і вуліцай Гарадскі Вал — з іншай, перасякае вуліцу Камсамольскую. Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. Вуліца ўваходзіць у межы гісторыка-архітэктурнай ахоўнай зоны Верхні Горад, размяшчаецца ў паўночнай яе частцы. Захавалася мураваная забудова сярэдзіны XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Паралельна вуліцы, непадалёк месцяцца такія славутасці Мінску, як архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (плошча Свабоды, д. 9) і гарадская сядзіба Пшаздзецкіх (плошча Свабоды, д. 13/2 і 15).
Рух транспарту на працягу ўсёй вуліцы аднабаковы, маршруты грамадскага транспарту на ёй адсутнічаюць, непадалёк размяшчаецца станцыя метро «Няміга».
Гісторыя Вуліца ўзнікла ў XVI ст., злучала плошчу Высокага Рынку і браму ў абарончым вале, ад якога пачынаўся Койданаўскі тракт.
У 1-й палове XVII ст. двума «пляцамі» каля брамы валодаў менскі бурмістр Лукаш Богушавіч Шышка. Тастаментам ён перадаў пляцы пад шпіталь для бедных. Болей праз 100 гадоў унукі Лукаша заснавалі тут касцёл з кляштарам і шпіталем рохітаў.
У 1650 годзе, перад вайной Расіі з Рэччу Паспалітай, у Менску аселі езуіты па фундацыі смаленскага біскупа Гераніма Сангушкі, які набыў для іх рэзідэнцыі ў мяшчаніна Ягора Гегера абнесеную каменнай агароджай мураваную рэнесансную сядзібу з драўлянай капліцай на рагу вуліцы Койданаўскай і плошчы Высокі РынакУлица Революционная. Комплекс паступова разрастаўся: тут з'явіліся будынкі школы (канец XVII ст.), касцёл (пачатак XVIII ст., захаваўся па сённяшні дзень, Касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі), калегіум (сярэдзіна XVIII ст.). У глыбіні кварталу размяшчаліся гаспадарчыя будынкі. Двухпавярховы калегіум знаходзіўся там, дзе цяпер размяшчаецца жылы будынак (плошча Свабоды, 11). Будынак меў чатырохпавярховую вежу з гадзіннікам. Пазней (у канцы XIX — пачатку XX ст.) тут працавала казённая палата. У 1951 годзе гэты будынак быў знесены, а на яго месцы ўзведзены іншы..
У глыбіні Койданаўскай, на скрыжаванні з Нямігскім завулкам (сучасная вуліца Камсамольская) знаходзіўся манастыр бенедыкцінаў. Участак зямлі для будынкаў яны купілі ў пачатку XVIII стагоддзя. У 1773 годзе тут быў збудаваны драўляны касцёл Святога Міхаіла Арханёла, які выходзіў паўночным фасадам на Койданаўскую. Побач з ім размяшчалася двухпавярховы дом ксяндза і фруктовы сад, абнесены плотам. Па задушэнні вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады ліквідавалі кляштар (1833), а яго маёмасць канфіскавалі. Будынак касцёла выкарыстоўваўся пад склад. Прыкладна да сярэдзіны XIX ст. усе будынкі кляштара разбурылі, а колішнюю яго тэрыторыю паступова забудавалі жылымі дамамі.
У XIX стагоддзі будынкамі на гэтай вуліцы валодалі заможныя служачыя, купцы, мяшчане. У сярэдзіне 1830-х гадоў вуліца была добраўпарадкавана і пакрытая маставой. У гэты ж час на Койданаўскай заставаліся і драўляныя будынкі, але 21 чэрвеня 1881 года вялікі пажар знішчыў іх. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя Койданаўская адносілася да першага разраду гарадскіх вуліц.
У 1919 годзе Койданаўская вуліца была пераназвана савецкімі ўладамі ў гонар Фердынанда Ласаля, нямецкага сацыяліста і філосафа. Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гадоў вуліцы была вернутая былая назва, а ў 1922 годзе Койданаўская была пераназвана бальшавікамі ў вуліцу Рэвалюцыйную.
У 1941—1944 гадах, у часы нямецкай акупацыі, вуліца насіла назву Кірхенштрасэ (Царкоўная вуліца), пры гэтым у беларускіх колах яна насіла назву вуліца Рагнеды. У пасляваенны час істотных змяненняў, звязаных з вуліцай, не адбылося.
У сакавіку 2010 года Камісія па найменаванні і перайменаванні вуліц пры Мінгарвыканкаме прыняла рашэнне вярнуць вуліцы Рэвалюцыйнай назву Койданаўская, але гэта рашэнне не было зацверджана дэпутатамі МінгарсаветаПерайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна» адкладаецца .
Забудова Вылучаюцца 3 ансамблі: першы — ад пляцу Свабоды да скрыжавання з вуліцай Камсамольскай (дамы № 2—16); другі — ад Камсамольскай да вуліцы Гарадскі Вал (№ 22—32); трэці — на гэтым жа ўчастку (№ 11—17); дом № 3 не ўваходзіць ні ў адзін з гэтых ансамбляў.
Дамы № 3, 4, 6, 6а, 6б, 6в, 8, 8а, 9, 10, 12, 13, 14, 15, 15а, 17, 22, 24, 24а, 24б, 26, 26а, 28, 32 уваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі «Гістарычны цэнтр г. Мінска».
Па цотным баку thumb|злева|Мінскае мужчынскае духоўнае вучылішча, пачатак XX ст. thumb|Дом № 2/13 thumb|злева|Рэвалюцыйная, 4 thumb|Рэвалюцыйная, 6 200px|thumb|злева|Рэвалюцыйная, 8
№ 2/13 — на рагу вул. Рэвалюцыйнай і пл. Свабоды. Пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. з цэглы. Першапачаткова Г-падобны ў плане, двухпавярховы з цокальным паверхам, быў паўднёвым флігелем гарадской сядзібы Пшаздзецкіх. У канцы XIX ст. рэканструяваны: стаў П-падобным у плане, у тарцовых частках надбудаваны 3-і паверх. У XIX — пачатку XX ст. у будынку быў інтэрнат мужчынскай духоўнай вучылішча. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі размяшчаўся Наркамат асветы БССР, у 1922—1925 гг. першая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова ў рэспубліцы, папярэднік Акадэміі Навук БССР — Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1956 годзе тут размяшчаўся кінатэатр «Навіны дня», які быў разлічаны на 200 месцаў і служыў для паказу паўторных фільмаў. Цяпер у будынку месцяцца дзяржаўныя ўстановы. № 4 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховая прамавугольная ў плане пабудова накрытая двухсхільным дахам. За савецкім часам у будынку размяшчалася рамонтна-будаўнічая кантора Ленінскага раёна. Цяпер у ім месцяцца грамадскія ўстановы. № 6 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак на глухім высокім цокалі. Ранейшы адрас — Койданаўская, 6, дом Грушкіна. У пачатку XX ст. тут размяшчалася Прыватная лячэбніца па хваробах зроку С. Д. Камінскага. Адчыненая ў студзені 1903 года, была разлічана на 6 ложкаў, вёўся амбулаторны прыём. За савецкім часам у будынку размяшчаўся трэст паказальных рэстаранаў Міністэрства гандлю БССР. Цяпер у ім месцяцца грамадскія ўстановы. № 8 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Чатырохпавярховы ў плане будынак з прамавугольным арачным праездам у левай частцы. Чацверты паверх надбудаваны ў пачатку XX ст. Ранейшы адрас — Койданаўская, 8, дом Аскельрода. Тут размяшчалася банкірская кантора Г. А. Ліфшыц, вядомая таксама як гандлёвы дом «Г. А. Лішфыц». Заснаваны ў 1895 годзе, меў аддзяленне ў Лібаве, карыстаўся замежнымі сувязямі. Разам з гандлем галава фірмы вяла ўлік вексальных абавязацельстваў. У 1903 годзе грашовыя абароты дасягалі 1 мільёна рублёў. За савецкім часам у будынку размяшчалася рамонтна-будаўнічая кантора Варашылаўскага (цяпер Савецкі) раёна і трэст № 21 беларускага філіялу дзяржаўнага інстытута па праектаванні і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. № 8а — пабудаваны ў XIX ст. як жылы. Двухпавярховы будынак мае план складанай формы, шчыльна прымыкае ў двары да дому № 10. Ад 21 ліпеня 1995 года па 31 жніўня 1996 тут размяшчалася рэдакцыя першай недзяржаўнай бесцэнзурнай беларускамоўнай радыёстанцыі 101,2. thumb|Рэвалюцыйная, 10
№ 10 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховая пабудова чатырохвугольная ў плане, асноўны аб'ём падоўжаны ў глыбіню двара і накрыты двухсхільным дахам. Цяпер у будынку размяшчаецца Музей гісторыі горада Мінска. thumb|злева|Рэвалюцыйная, 14, 12
№ 12 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховая пабудова са складанай выцягнутай у глыбіню двара формай плану, накрытая вальмавым дахам. У наш час будынак рэканструяваны да непазнавальнасці. Ранейшы адрас — Койданаўская, 12. У пачатку XX ст. у будынку размяшчалася Электратэхнічнае бюро і склад электратэхнічных прылад інжынера Ф. Я. Левіна. За савецкім часам у будынку размяшчалася тыпаграфія «Чырвоны друкар» і граверная майстэрня пры тыпаграфіі. Цяпер у будынку месцяцца крамы. № 14 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Шчыльна прымыкае да дому № 12. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. У цэнтральнай частцы вялікі прамавугольны арачны праезд, над якім навісае балькон, што аб'ядноўвае 2 дзвярныя праёмы, абрамленыя паўкалонкамі. Цяпер у будынку месцяцца грамадскія ўстановы. thumb|Рэвалюцыйная, 22
№ 22 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховая прамавугольная ў плане пабудова накрытая двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Ранейшы адрас — Койданаўская, 20, дом Фішэра. У пачатку XX ст. тут размяшчалася гасцініца «Лівадзія» Б. М. Футэра (11 нумароў). thumb|злева|Рэвалюцыйная, 24
№ 24 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, П-падобны ў плане. Ранейшы адрас — Койданаўская, 22, дом Залкінда. 21 чэрвеня 1910 года ў гэтым доме была заснавана Аляксееўская прыватная васьмікласая з правамі ўрадавай жаночая гімназія Е. Д. Рэйман. У 1913 годзе пераведзеная ў іншы будынак. Пасля ў гэты будынак пераехала Другое вышэйшае пачатковае вучылішча, у якім у 1913 годзе налічвалася 207 вучняў. Цяпер у будынку месцяцца грамадскія ўстановы. № 24а — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Будынак складаецца з двух самастойных аб'ёмаў, якія шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго. Адзін з аб'ёмаў двухпавярховы, прамавугольны ў плане, другі аб'ём трохпавярховы, накрыты двухсхільным дахам з трохвугольнымі франтонамі ў тарцах. № 24б — пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак з неатынкаваным 2-м паверхам пакрыты двухсхільным дахам. thumb|Рэвалюцыйная, 26, 28 № 26 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане з вуглавой прыбудовай у дваровай частцы будынак пакрыты двухсхільным дахам. thumb|злева|Рэвалюцыйная, 32
№ 28 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховы П-падобны ў плане падоўжаны ў глыбіню кварталу будынак накрыты вальмавым дахам. Ранейшы адрас — Койданаўская, 26, дом Ельскіх. У пачатку XX ст. тут размяшчалася гасцініца «Купецкая» А. Я. Ельскага (10 нумароў). № 32 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад падзелены карнізам на дзве часткі.
Па няцотным баку thumb|злева|Рэвалюцыйная, 3
№ 3 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак з трохпавярховай цэнтральнай часткай, якая завершаная ў выглядзе трохвугольнага шчыта. Будынак быў рэзідэнцыяй віцэ-губернатара гораду. За савецкім часам у будынку размяшчалася выдавецтва «Полымя». thumb|злева|Рэвалюцыйная, 9
№ 9 — ранейшы адрас — Койданаўская, 7. У пачатку XX ст. тут размяшчалася гасцініца Крукоўскага (13 нумароў). № 11 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Трохпавярховы ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцы трохвугольны шчыт. Ранейшы адрас — Койданаўская, 9, дом Фішэра. У пачатку XX ст. тут размяшчалася гасцініца «Нова-Варшаўская» Ш. Махцея (10 нумароў). За савецкім часам у будынку размяшчаўся Беларускі прамысловы мэблевы саюз і арцель «Чалюскінец», атэлье мод арцелі «Чырвоны Кастрычнік». Тут жа размяшчаўся цэх арцелі імя Кірава, які вырабляў шыльды, кватэрныя нумары, афішы, рэкламу. На цяперашні час будынак займае адно з аддзяленняў Інстытуту бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. № 13 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Трохпавярховая пабудова прымыкае да дому № 15, мае складаную замкнёную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, накрытая двухсхільным дахам. У будынку размяшчаецца шматпрофільны медыцынскі цэнтр "Тамаграфія"Афіцыйны сайт шматпрофільнага медыцынскага цэнтра "Тамаграфія" thumb|злева|Рэвалюцыйная, 15 thumb|Рэвалюцыйная, 15а № 15 — пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Стары адрас — Койданаўская, 19, дом Варгафціка. У пачатку XX ст. тут размяшчалася прыватная хірургічная лячэбніца М. Н. Шапіры, якая была заснавана ў 1912 годзе і была разлічана на 6 ложкаў. У 1922—1928 гадах дом займаў Інбелкульт, з 1929 года — Акадэмія навук. Заходні бок пабудовы на цяперашні час займае пасольства Швецыі ў Мінску. № 15а — пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы.