Рутланд — самы паўднёвы востраў архіпелага Вялікі Андаман, размешчаны побач з Паўднёвым Андаманам. Аддзелены ад Малога Андамана пралівам Дункан. Плошча вострава прыблізна 109,3 км², даўжыня берагавой лініі каля 60 км.UN System-Wide Earthwatch
Мора вакол вострава вельмі насычана дробнымі рыбамі і караламі. Востраў уяўляе ідэальнае месца для занятку дайвінгам. Расліннасць вельмі падобная на расліннасць Паўночнага Сентынэльскага вострава, якая расце на сухой, пясчанай глебе. Хоць востраў і пагорысты, на яго значнай тэрыторыі растуць адкрытыя джунглі і хмызнякі.
Крыніцы
Катэгорыя:Андаманскія і Нікабарскія астравы