Азуфраль () — вулкан у Калумбіі.
Вулкан Азуфраль знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе Калумбіі, у дэпартаменце Нарыньё. Гэта стратавулкан з кальдэрай дыяметрам ад 2,5 да 3 кіламетраў і комплексам лававых купалаў з рыядацыту. Ля паўночна-заходняга боку вулкана ляжыць возера Лагуна-Вердэ.
Прыблізна 10-12 лававых купалаў Азуфраля можна ўбачыць у яго кальдэры: апошнія з іх узніклі каля 3 600 гадоў таму. Пра перыядычнасць і тэрміны вывыржэнняў Азуфраля вучоныя ў наш час дакладнымі звесткамі не валодаюць.
Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Вулканы Калумбіі Катэгорыя:Анды