Дарожныя восыНапісанне Дарожныя восы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.56 (Pompilidae, або Psammocharidae) — сямейства перапончатакрылых насякомых (Hymenoptera) Падатрад джаланосныя (Apocrita). Пераважна буйной або сярэдняй велічыні насякомыя (15—40 мм).

Арэал Насяляюць па ўсім зямным шары (усяго каля 5000 відаў), асабліва шматлікія ў тропіках; на Беларусі 24 віды, 35 родаў у Паўночнай Амерыцы, больш за 40 родаў у Аўстраліі.

Біялогія Большасць дарожных вос рые норкі ў зямлі, куды адкладае яйкі на паралізаваных ўколамі джала павуках, якія служаць кормам для лічынак. Некаторыя віды выкарыстоўваюць здабычу, нарыхтаваную іншымі дарожнымі восамі.

Літаратура Gusssakovskij, W. 1931. Revision of the genus Ceropales Latr. (Hymenoptera, Psammocharidae) (in Russian). // Ann. Mus. Zool. Acad. Sci. URSS 32:1–27. Harris, A. C. 1987. Pompilidae (Insecta: Hymenoptera). // Fauna of New Zealand. DSIR Science Information Publishing Centre. 12:1–154.

Спасылкі The Pompilid Project

Катэгорыя:Восы Катэгорыя:Дарожныя восы Катэгорыя:Сямействы насякомых